Пачынаючы з сённяшняга дня і ў выхадныя Дзяржаўтаінспекцыя Мінскай вобласці на міжнародным транспартным калідоры аўтамабільнай дарогі М-1/Е-30 Брэст — Мінск — мяжа Расійскай Федэрацыі правядзе масіраваную адпрацоўку.
Па інфармацыі УДАІ УУС Мінскага аблвыканкама, у мэтах стабілізацыі дарожна-транспартнай абстаноўкі на адной з галоўных магістраляў Беларусі будзе задзейнічана ўзмоцненае колькасць нарадаў дарожна-патрульнай службы. Адпрацоўка пройдзе на тэрыторыі Крупскага, Барысаўскага, Смалявіцкага, Мінскага, Дзяржынскага, Стаўбцоўскага раёнаў.
Асаблівая ўвага будзе нададзена выяўленню і спыненню парушэнняў Правілаў дарожнага руху ў частцы кіравання транспартным сродкам у нецвярозым стане і асобамі, якія не маюць права кіравання, перавышэнню ўстаноўленай хуткасці руху, перавозцы пасажыраў і грузаў. Разам з тым, вартавымі дарог у цёмны час сутак будзе звернута ўвага на найбольш уразлівую катэгорыю ўдзельнікаў дарожнага руху — пешаходаў і веласіпедыстаў.
ДАІ Мінскай вобласці заклікае кіроўцаў быць пільнымі за рулём, выконваць устаноўленыя хуткасныя абмежаванні, не забываць пра бяспечны інтэрвал паміж аўтамабілямі і не здзяйсняць манеўры, якія могуць стаць прычынай дарожна-транспартных здарэнняў.
Сяргей РАСОЛЬКА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/e30m1
[2] https://zviazda.by/be/tags/autamagistral
[3] https://zviazda.by/be/tags/dai