Расійскія даследчыкі падчас агляду лагера амерыканскай палярнай экспедыцыі Іўліна Болдуіна 1902 года ў Арктыцы знайшлі бочку з зярнятамі кавы. Пра гэта паведаміў рэжысёр-дакументаліст, член Рускага геаграфічнага таварыства Леанід Круглоў, інфармуе РБК [1].
Па словах даследчыка, бераг, дзе размяшчаюцца унікальныя пабудовы, паступова размываецца морам.
«Рэшткі зімоўя палярнай экспедыцыі Болдуіна 1902 года. Мора паступова разбурае бераг, і хутка гэтыя унікальныя пабудовы могуць знікнуць. Мы зрабілі тут шмат цікавых знаходак», - напісаў Круглоў.
Даследчык адзначыў, што падчас абыходу лагера члены экспедыцыі сустрэліся з мядзведзем. «Гэты мядзведзь нічога не баяўся, і прыйшлося адзіны раз у гэтай экспедыцыі ўжыць сігнальную ракету, каб яго адагнаць, але мядзведзь на гэтым не супакоіўся і чакаў нас на месцы высадкі», - адзначыў падарожнік.
Фота ў мініяцюры: sibnet.ru
Спасылкі
[1] https://www.rbc.ru/rbcfreenews/5da9117a9a794760d977df42
[2] https://zviazda.by/be/tags/arktyka