Ён складзены беларускімі педагогамі з мэтай дапамагчы настаўнікам выкарыстаць «бонусы» медыйнай прасторы для актуалізацыі змеcту навучальных прадметаў, павышэння матывацыі і фарміравання медыйнай пісьменнасці ў вучняў.
Удзельнікі з дапамогай ментара будуць знаёміцца з тэорыяй і практыкай медыяадукацыі і ўводзіць на сваіх уроках і выхаваўчых занятках элементы фарміравання медыйнай пісьменнасці ў вучняў. Курс складаецца з шасці модуляў? Працягласць кожнага —ад аднаго да трох тыдняў. У кожным модулі ўдзельнікі будуць атрымліваць дыдактычны матэрыял і заданне, якое павінны будуць выканаць у класе разам са сваімі вучнямі або студэнтамі . Пры жаданні можна карыстацца дадатковай літаратурай, а таксама матэрыяламі, якія будуць дасланы ўсім удзельнкам курса. Пасля кожнага модуля пішацца справаздача ў выглядзе анкеты.
.Курс «Медыяадукацыя ў школе» праводзіцца пры арганізацыйнай падтрымцы Таварыства беларускай школы і адукацыйнага парталу nastaunik. info. У якасці ментараў і кансультантаў выступаюць найлепшыя педагогі-практыкі, метадысты і выкладчыкі ВНУ, якія маюць тэарэтычную падрыхтоўку, уласны вопыт правядзення заняткаў з медыяадукацыйным зместам, датычныя да распрацоўцы інтэрнэт-курсу.
Для ўдзелу ў конкурсным адборы трэба запоўніць анкету-заяўку [4].
Калектыўныя заяўкі не прымаюцца. Перавага будзе аддадзена найбольш матываваным удзельнікам і прадстаўнікам школ, дзе працуюць інавацыйныя пляцоўкі.
Апошні тэрмін прыёму заявак — 28 кастрычніка 17:00. На курс плануецца набраць 45 чалавек. Пра вынікі адбору будзе паведамлена да 4 лістапада.
Настаўнікі, якія скончаць курс, атрымаюць пасведчанне. Тэрмін навучання складае 3,5 месяцы. Удзел у ім — бясплатны.
Надзея НІКАЛАЕВА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/nadzeya-nikalaeva
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/adukacyya
[4] https://docs.google.com/forms/d/e/1FAIpQLSd1ZI2SZZKlNWXHE6Wv309qt17QmPnCwwyvTxG_nA1sAF6mKA/viewform
[5] https://zviazda.by/be/tags/dystancyynae-navuchanne-0