Штогадовая выстаўка-продаж, якая праводзіцца ў сталіцы ўжо ў пяты раз, гэтым разам прадставіла творы 152 аўтараў. Па правілах у экспазіцыі ўдзельнічаюць мастакі ад 18 да 40 гадоў з работамі, створанымі за апошнія тры гады. Тут можна пабачыць жывапіс, графіку, скульптуру, фатаграфію, дэкаратыўна-прыкладное мастацтва і інсталяцыю.
Асобна на «Восеньскім салоне з Белгазпрамбанкам» прадстаўлены работы пераможцаў мінулага года. Сёлетнія ж экспанаты будзе ацэньваць міжнароднае журы з мастацтвазнаўцаў, куратараў і дырэктараў культурных інстытуцый. Кожны з твораў можна не толькі ўбачыць, але і набыць — апошняе магчыма ў тым ліку праз сайт artcenter.by.
Выстава-продаж будзе працаваць да 3 лістапада.
Фота Таццяны ТКАЧОВАЙ
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/irena-kacyalovich-0
[2] https://zviazda.by/be/author/taccyana-tkachova
[3] https://zviazda.by/be/kultura
[4] https://zviazda.by/be/tags/vosenski-salon