Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ нумар 386 "Аб стымуляванні навуковай дзейнасці і ўдасканаленні аплаты працы". Аб гэтым БЕЛТА паведамілі [1] ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.
Дакумент прыводзіць заканадаўчыя акты ў адпаведнасць з указам ад 18 студзеня 2019 года нумар 27 "Аб аплаце працы работнікаў бюджэтных арганізацый", якім вызначаны асноўныя падыходы да комплекснага змянення з 1 студзеня 2020 года сістэмы аплаты працы работнікаў бюджэтных арганізацый.
Для павышэння матывацыі да навукова-педагагічнай дзейнасці ва ўстановах вышэйшай адукацыі ўказам нумар 386 прадугледжаны меры па павелічэнні ўзроўню матэрыяльнага забеспячэння асоб з ліку прафесарска-выкладчыцкага складу і навучэнцаў устаноў вышэйшай адукацыі.
З 1 верасня 2019 года павялічаны памеры стыпендый аспірантаў і дактарантаў, студэнтаў і магістрантаў, якія дасягнулі асаблівых поспехаў у вывучэнні асобных вучэбных дысцыплін, а таксама студэнтаў, якія навучаюцца па пэўных спецыяльнасцях профіляў адукацыі "Педагогіка" і "Педагогіка. Прафесійная адукацыя". З 1 студзеня 2020 года ўстанаўліваюцца штомесячныя даплаты да пенсій асобам, якія маюць вучоную ступень доктара навук і вучонае званне прафесара (пры дасягненні пенсійнага ўзросту і спыненні працоўнай дзейнасці).
Фота ў мініяцюры: hse.ru
Спасылкі
[1] https://blr.belta.by/president/view/studentam-pedagagichnyh-spetsyjalnastsej-pavjalichany-stypendyi-82280-2019/
[2] https://zviazda.by/be/tags/stypendyya
[3] https://zviazda.by/be/tags/ukaz
[4] https://zviazda.by/be/tags/aliaksandr-luka%C5%A1enka
[5] https://zviazda.by/be/tags/pedagog
[6] https://zviazda.by/be/tags/student