У Зэльвенскім раёне следчыя шукаюць абставіны збіцця чатырохгадовага дзіцяці, паведамляюць [1] у Тэлеграм-канале Следчага камітэта.
18 кастрычніка каля 23:30 у міліцыю паступіла паведамленне з установы аховы здароўя аб тым, што да іх у несвядомым стане дастаўлена дзяўчынка, 2015 года нараджэння, са шматлікімі пашкоджаннямі.
Па папярэдніх дадзеных следства, каля 20:00 18 кастрычніка бацька падвергнуў дзіцёзбіцьцю за тое, што яна яго не паслухалася. Мужчына стаў трэсці дзяўчынку, наносіў удары рукамі і нагамі. Затым некалькі разоў кінуў яе на тахту, а таксама ў сцяну, пасля чаго яна страціла прытомнасць. Спалохаўшыся, мужчына выклікаў хуткую дапамогу, да прыезду медыкаў сам спрабаваў прывесці дачку ў прытомнасць.
Устаноўлена, што дзяўчынка з сястрой, 2016 года нараджэння, знаходзіліся на апецы бацькі. Дзеці раней адбіраліся, так як знаходзіліся ў сацыяльна-небяспечным становішчы, а ўвосень 2018 году былі вернутыя. Іх маці пазбаўлена бацькоўскіх правоў.
Мужчына пражываў таксама з сужыцелькай, у якой ёсць адно дзіця.
25-гадовы мужчына затрыманы. У дачыненні да яго Зэльвенскім раённым аддзелам Следчага камітэта распачата крымінальная справа па арт. 14 і п. 2 ч. 2 арт. 139 КК РБ (замах на забойства заведама малалетняй асобы). З яго ўдзелам праводзяцца следчыя і іншыя працэсуальныя дзеянні.
У сапраўдны момант чатырохгадовая дзяўчынка ў несвядомым стане знаходзіцца ў рэанімацыйным аддзяленні. Другое дзіця, 2016 года нараджэння, перададзена органам апекі, і накіравана ва ўстанову аховы здароўя, так як на целе дзіцяці таксама выяўленыя цялесныя пашкоджанні.
На месца здарэння таксама прыбылі супрацоўнікі абласнога ўпраўлення. Расследаванне справы працягваецца, высвятляюцца ўсе абставіны здарэння.
Спасылкі
[1] https://web.telegram.org/#/im?p=@skgovby
[2] https://zviazda.by/be/tags/zdarenni
[3] https://zviazda.by/be/tags/zbiccyo
[4] https://zviazda.by/be/tags/dzicyo
[5] https://zviazda.by/be/tags/kryminalnaya-sprava