70-гадовая Асенка Хрыстова знікла ў медыцынскай установе. Яе дачка шукала маці цэлых шэсць гадзін, перадае ren.tv [1] са спасылкай Nova.
Аказалася, што асістэнт рэнтгенолаг паклала Хрыстову ў тамограф, зафіксавала і сышла. Жанчына больш за шэсць гадзін праляжала ў апараце. Калі яна пачула гук за дзвярыма, то стала крычаць, каб звярнуць на сябе ўвагу.
Медыкі адзначылі, што жанчына не пацярпела, паколькі тамограф ў гэты час быў выключаны.
Сваякі Хрыстовай хочуць звярнуцца ў суд, паколькі супрацоўніцы бальніцы, якая дапусціла падобны зварот з пацыенткай, пагражае толькі штраф і вымова.
Фота ў мініяцюры: sorokainfo.com
Спасылкі
[1] http://ren.tv/
[2] https://zviazda.by/be/tags/zdarenni
[3] https://zviazda.by/be/tags/balgaryya
[4] https://zviazda.by/be/tags/tamograf