Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп пракаментаваў апошнія выказванні суперніка па прэзыдэнцкай гонцы 2016 года, экс-дзяржсакратара Хілары Клінтан, якая абвінавачвала шэраг амерыканскіх палітыкаў ў сувязях з Расіяй, піша ТАСС.
"Хілары назвала [члена Палаты прадстаўнікоў ад штата Гаваі] Тулсі Габард "фаварыткай Расіі", а [экс-кандыдата ў прэзідэнты ЗША ад парты "зялёных"] Джыл Стайн "расійскім агентам". Як усё чулі, мяне таксама называлі вялікім аматарам Расіі, сапраўды, мне падабаюцца рускія людзі, як і ўсе людзі, - адзначыў ён у суботу ўвечары ў Twitter. - Хілары звар'яцела!".
Тулсі Габард з'яўляецца адным з кандыдатаў ад Дэмакратычнай партыі на прэзідэнцкіх выбарах 2020 года.
Фота ў мініяцюры: ru.oxu.az
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/tramp
[2] https://zviazda.by/be/tags/zsha
[3] https://zviazda.by/be/tags/klintan