У сельгасарганізацыях Беларусі бульба ўбрана з 26,8 тыс. га, што складае 97,8 працэнта ўборачных плошчаў, паведамляе [1] БЕЛТА са спасылкай на аператыўную інфармацыю Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання.
Паводле даных на 21 кастрычніка, выкапана 837,6 тыс. т бульбы (757 тыс. т на аналагічную дату мінулага года). У сярэднім з 1 га ў гэтым годзе збіраюць 312,4 ц бульбы, у мінулым годзе ўраджайнасць складала 268,6 ц/га. Самая высокая ўраджайнасць бульбы ў Віцебскай вобласці - 380,2 ц/га, там убрана 98,6 працэнта плошчы.
Ураджайнасць агародніны і цукровых буракоў таксама перавышае мінулагоднюю. Агародніны збіраюць у сярэднім 263 ц з 1 га (220,8 ц/га ў мінулым годзе). План уборкі выкананы на 75,1 працэнта (убрана 4,92 тыс. га). Цукровых буракоў сабрана больш за 3,2 млн т караняплодаў пры ўраджайнасці 485,9 ц/га (454,5 ц/га на аналагічную дату мінулага года). У лік дзяржзаказу прададзена больш як 1,6 млн т цукровых буракоў, што складае 78,3 працэнта плана.
Спасылкі
[1] https://blr.belta.by/economics/view/uborka-bulby-zavjarshaetstsa-u-belarusi-82289-2019/
[2] https://zviazda.by/be/tags/bulba
[3] https://zviazda.by/be/tags/uradzhay