У нядзелю пачаўся афіцыйны візіт міністра абароны Андрэя Раўкова ў Кітай. На працягу чатырох дзён там праходзіць 9-ы Пекінскі форум па пытаннях бяспекі «Сяншань».
Плануецца, што кіраўнік абароннага ведамства выступіць з дакладам, тэмай якога стане беларускі погляд на міжнародныя сістэмы кантролю над узбраеннямі і глабальную бяспеку.
Таксама запланавана сустрэча з міністрам абароны Кітая Вэй Фэнхэ. Яна будзе прысвечана пытанням міжнароднай і рэгіянальнай бяспекі, а таксама развіццю стасункаў ведамстваў дзвюх краін.
Валяр'ян ШКЛЕННІК
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/valyaryan-shklennik
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/silavyya-struktury
[4] https://zviazda.by/be/tags/placdarm
[5] https://zviazda.by/be/tags/andrey-raukou