У Брэсце за мінулыя выхадныя зафіксавана два трагічныя выпадкі, якія звязаны з мужчынамі розных узростаў.
У суботу з кватэры на дзясятым паверсе дома па вуліцы Сальнікава выпаў 49-гадовы мужчына. Вышыня падзення не пакінула чалавеку шанцаў на жыццё. Папярэдні агляд цела спецыялістамі не выявіў прыкмет прымянення гвалту. Ёсць нагода дапускаць, што гэта быў спосаб звесці рахункі з жыццём. І калі ў гэтым выпадку ўсё ж застаецца некаторая верагоднасць няшчаснага здарэння, то ў другім спецыялісты амаль не сумняваюцца.
18-гадовы хлопец скакаў з моста ў раёне чыгуначнага вакзала з жаданнем памерці. Але ён упаў не на рэйкі, таму застаўся жывы і з траўмамі быў дастаўлены ў бальніцу. СК вядзе праверку па абодвух выпадках. Прызначаны ўсе неабходныя экспертызы.
Святлана ЯСКЕВІЧ
Фота ў мініяцюры: diary.ru
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/svyatlana-yaskevich
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/zdarenni
[4] https://zviazda.by/be/tags/brest
[5] https://zviazda.by/be/tags/zdarenne