Увечары 21 кастрычніка трохгадовы хлопчык выпаў з акна чацвёртага паверха дома на вуліцы Шаранговіча ў Мінску, паведамляе Следчы камітэт [1].
Паводле папярэдняй інфармацыі, забраўшыся на канапу, ён залез на падаконнік і самастойна адкрыў акно з незаблакаванай запорнай прыладай. Мама і бабуля хлопчыка ў гэты час знаходзіліся на кухні.
З цялеснымі пашкоджаннямі дзіця шпіталізавана ва ўстанову аховы здароўя. У дадзены момант яго жыццю нічога не пагражае.
Фрунзенскім (г. Мінска) раённым аддзелам Следчага камітэта па гэтым факце праводзіцца праверка.
Спасылкі
[1] https://t.me/skgovby
[2] https://zviazda.by/be/tags/sledchy-kamitet
[3] https://zviazda.by/be/tags/zdarenne