Паведамленне аб знаходцы паступіла ў міліцыю сёння днём ад супрацоўнікаў ААТ «Брэстрэстаўрацыя». Падчас земляных работ на тэрыторыі мемарыяльнага комплексу «Брэсцкая крэпасць-герой» - «Усходні форт» яны знайшлі 5 гранат Ф-1, паведамляе МУС [1].
На месца здарэння неадкладна выбылі вайскоўцы сапёрна-піратэхнічнай групы в/ч 5526, якія знайшлі яшчэ 268 аналагічных гранат і 240 узрывальнікаў.
Усе боепрыпасы часоў Вялікай Айчыннай вайны.
Зараз спецыялісты вывозяць арсенал на палігон для знішчэння.
Падчас раскопак ніхто з людзей не пацярпеў.
Спасылкі
[1] https://t.me/pressmvd
[2] https://zviazda.by/be/tags/zdarenne