У тройку самых папулярных марак машын ўвайшлі ВАЗ (17%), Volkswagen (12%) і Audi (8%).
Паводле звестак галоўнага ўпраўлення крымінальнага вышуку МУС рэспублікі, значна радзей прыходзіцца шукаць Ford (6,4%), Opel (6%), Mersedes-Benz (5,2%). Ніводнай заявы не паступіла ад уладальнікаў Subaru, Scania, Saab, Porsche, Jeep Grand Cherokee, Dodge, Lancia. Цяжэй за ўсё шукаць машыны, якія не абсталяваны складанай сістэмай абароны і ідэнтыфікацыі - гэта BMW, Toyota і Lexus.
Намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення крымінальнага вышуку крымінальнай міліцыі МУС Аляксей Малахаў адзначыў, што за 9 месяцаў гэтага года зарэгістравана 596 угонаў і крадзяжоў аўтатранспарту, знайшлі 552 аўтамабілі.
Прэв'ю: sozh.info
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/mus
[2] https://zviazda.by/be/tags/autamabili