Бачыў сон: над вёскай мілай дзіва адбылося —
Паляцелі дрэвы ў вырай. Лісце засталося.
Паляцелі ў рай буслянкі, а буслы ля хаты
Сабраліся рана ранкам, раяцца зацята:
— На чужыну рай шукаць больш не паляцім мы,
Самі будзем будаваць зімнія хаціны.
Будзем вольна жыць і годна на зямлі ўрадлівай...
Бачыў сон: на вёсцы роднай адбылося дзіва.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/yaugen-pyasecki
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/tags/fotaslova-yaugena-pyaseckaga