22 кастрычніка а 21-й гадзіне выратавальнікам паступіла паведамленне пра чалавека ў вёсцы Лутаў-Сяльцо Ушацкага раёна, які праваліўся ў бітумнае сховішча, паведамляе МНС [1].
Калі падраздзяленні МНС прыбылі да месца выкліку, высветлілася, што ў рэзервуары бітумнага сховішча знаходзіцца чалавек. Рэзервуар, глыбінёй каля двух метраў, быў накрыты шыферам. Мужчына рухаўся на ровары па шыферным насціле, у выніку чаго шыфер зламаўся і пацярпелы праваліўся ў сховішча, адкуль самастойна выбрацца не змог.
Работнікі МНС дасталі мужчыну і з папярэднім дыягназам "удары цела" перадалі брыгадзе хуткай дапамогі для далейшай шпіталізацыі.
Спасылкі
[1] http://mchs.gov.by/glavnoe/284690/
[2] https://zviazda.by/be/tags/ushacki-rayon
[3] https://zviazda.by/be/tags/mns