На грамадскае абмеркаванне вынесены праект новай рэдакцыі пераліку лекавых сродкаў беларускай (расійскай) вытворчасці, якія абавязковыя для наяўнасці ў аптэках усіх форм уласнасці, што ажыццяўляюць рознічную рэалізацыю, паведамляе [1] БЕЛТА са спасылкай на інфармацыю Нацыянальнага прававога інтэрнэт-партала.
Дакумент распрацаваны з улікам існуючай наменклатуры зарэгістраваных айчынных лекавых сродкаў, іх уключэння ў пратаколы дыягностыкі і лячэння розных захворванняў, запатрабаванасці ва ўрачоў і насельніцтва, а таксама перспектыў бесперабойнай іх наяўнасці ў аптэках усіх форм уласнасці для забеспячэння выканання ўсімі суб'ектамі гаспадарання ліцэнзійных патрабаванняў і ўмоў.
Усяго з пераліку выключана 18 пазіцый. Гэта лякарствы, якія выпускаюцца толькі адным вытворцам і пры адгрузцы якіх на працягу года былі пастаянныя перабоі. У іх ліку прэпараты, што маюць вельмі нізкі попыт насельніцтва, а таксама знятыя з вытворчасці.
Дабаўлены запатрабаваныя лекавыя сродкі (і лекавыя формы ўжо ўключаных лякарстваў), асвоеныя і напрацоўваемыя айчыннымі прадпрыемствамі. Усяго ўключана 30 пазіцый.
Свае заўвагі і прапановы адносна праекта пастановы можна выказаць у спецыяльнай тэме на Прававым форуме Беларусі [2] з 23 кастрычніка па 2 лістапада.
Арганізатар грамадскага абмеркавання - Міністэрства аховы здароўя.
Прэв'ю: lekoboz.ru
Спасылкі
[1] https://blr.belta.by/society/view/ministerstva-ahovy-zdarouja-prapanue-abmerkavats-peralik-abavjazkovyh-u-aptekah-ljakarstvau-82382-2019/
[2] http://forumpravo.by/
[3] https://zviazda.by/be/tags/apteka
[4] https://zviazda.by/be/tags/leki
[5] https://zviazda.by/be/tags/prapanovy