Мар'яна Шчоткіна падала заяву аб вызваленні ад пасады намесніка старшыні Савета Рэспублікі, паведамляе БЕЛТА [2].
Мар’яна Шчоткіна пераходзіць на новае месца працы. «З пачатку лістапада я павінна прыступіць да працы на новым месцы. На двух крэслах, натуральна, уседзець нельга, таму я звярнулася з просьбай вызваліць мяне ад пасады», — сказала Мар’яна Шчоткіна, выступаючы перад сенатарамі.
Рашэнне аб вызваленні Марыяны Шчоткінай ад пасады віцэ-спікера сенатары прынялі шляхам тайнага галасавання.
Разам з тым, да канца склікання Мар’яна Шчоткіна застаецца членам Савета Рэспублікі. Яна выбрана членам Пастаяннай камісіі па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы.
Мар’яна Шчоткіна не прызналася журналістам, куды сыходзіць, але запэўніла, што з поля зроку прэсы не выпадзе.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/palityka
[2] https://www.belta.by/society/view/schetkina-podala-zajavlenie-ob-osvobozhdenii-ot-dolzhnosti-vitse-spikera-soveta-respubliki-367048-2019/
[3] https://zviazda.by/be/tags/maryana-shchotkina