Павялічваецца ўзровень вады ў прыбярэжных акваторыях Кітая.
У перыяд з 1980 па 2018 гады ўзровень вады ў прыбярэжных марскіх акваторыі Кітая штогод павялічваўся ў сярэднім на 3,3 міліметра. Аб гэтым паведамілі ў Марскім інфармацыйным цэнтрам пры Міністэрстве прыродных рэсурсаў КНР, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн» [3].
У дакуменце адзначаецца, што ў перыяд з 1960 па 2018 гг. назіраўся значны рост сярэдняй тэмпературы паверхні мора ў глабальным маштабе. А з 1993 па 2018 гг. узровень мора ў свеце ў сярэднім штогод падымаўся на 3,15 ± 0,3 мм, у 2018 годзе гэты паказчык дасягнуў максімуму.
З 1980 па 2018 гг. тэмпература паверхні мора ля берагоў Кітая павышалася на 0,23 ℃ кожныя 10 гадоў, у прыватнасці, на працягу чатырох гадоў (з 2015 па 2018 гг.) запар тэмпература трымалася высокай. Сярэдняя тэмпература ў прыбярэжных раёнах краіны ў сярэднім павышалася на 0,37 ℃ кожныя 10 гадоў.
У перыяд з 1980 па 2018 гг. узровень вады ў прыбярэжных раёнах мора ў сярэднім павышаўся на 3,3 мм у год, а летась падняўся на 48 мм вышэй за сярэдні паказчык 1993-2011 гг.
З 1980 па 2018 гг. таксама адзначалася тэндэнцыя скарачэння перыяду лёдаставу і змяншэння колькасці лёду ў Бахайскім заліве ў паўночна-заходняй частцы Жоўтага мора ля берагоў Кітая. Акрамя гэтага, у перыяд з 2000 па 2018 гг. у прыбярэжных раёнах Кітая сталі часцей узнікаць штормы, якія выклікаюць разбурэнні.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/u-svece
[2] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya-0
[3] http://russian.people.com.cn/
[4] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya