Лупіны бульбы — багатая крыніца крухмалу, які так патрэбны парэчкам. Ад яго іх ягады вырастаюць да памеру вішні.
Таму вазьміце за правіла не выкідваць бульбяныя лупіны, а збіраць, сушыць і захоўваць да патрэбных часоў.
Дарэчы, лупіны выдатна сохнуць на батарэі або проста раскладзеныя ў адзін пласт на падаконніку. Захоўваць іх лепш у мяшочках з матэрыі.
Усю вясну і лета закопвайце сухія бульбяныя лупіны пад кусты ці заварвайце іх кіпенем, і астуджаны адвар выкарыстоўвайце для паліву парэчак.
Таксама бульбяныя ачысткі можна выкарыстоўваць у якасці ўгнаення пры пасадцы капусты і агуркоў. Для гэтага іх размочваюць і здрабняюць у кашку. Пры падрыхтоўцы лунак, «бульбяную кашу» закладваюць на дно, прысыпаюць зверху зямлёй, а затым высаджваюць расаду.
Прэв'ю: ferma.expert
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/kaleydaskop
[2] https://zviazda.by/be/tags/krynichka