Смеючыся, паміж сабой садоўнікі кажуць, што, маўляў, кожны ў сваім садзе «танчыць свой танец», каб зрабіць глебу больш урадлівай.
Нашы суседзі ўсю зямлю, не занятую дрэвамі і ягаднікам, паступова на глыбіню больш за паўметра запаўняюць рознымі арганічнымі адходамі, фарміруючы грады на працягу ўсяго часу, пакуль капаць можна.
Пачыналі ўсё з 2—3 сантыметраў падзолу. А цяпер у іх фактычна няма ўжо ні адной градкі, дзе б ўрадлівы пласт не дасягаў 40—50 см. Зямля рассыпаецца, багатая дажджавымі чарвякамі — жывая, словам, зямля. У такую граду ідзе літаральна ўсё: выпалатае пустазелле, драўняныя адходы, тое што не трэба на кухні, аж да пасуднай вады.
Усё, вядома, прыкрываецца адразу глебай, а на паверхню грады пластом 10—15 см насыпаюць урадлівую зямлю з двух-трохгадовых град. На такую апрацоўку зямлі сышло, вядома, нямала гадоў і фізічнай працы. Цяпер ужо паўторна пералапачваюць і абмешваюць арганікай, якая перагнівае, тоўсты пласт глебы, яна стане яшчэ больш урадлівай.
Прэв'ю: homeestet.ru
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/kaleydaskop
[2] https://zviazda.by/be/tags/krynichka