Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 31 кастрычніка падпісаў указы, у адпаведнасці з якімі праведзена ратацыя ў кіраўніцтве ўпраўленняў Следчага камітэта ў абласцях і горадзе Мінску, піша [2] БЕЛТА са спасылкай на прэс-службу беларускага лідара.
Дакументы прыняты ў мэтах развіцця кадравага патэнцыялу следчых падраздзяленняў і рэалізацыі антыкарупцыйнай палітыкі ў краіне.
Генерал-маёр юстыцыі Дзмітрый Канаплянік назначаны начальнікам упраўлення Следчага камітэта па Брэсцкай вобласці. Да гэтага часу ён займаў пасаду начальніка ўпраўлення Следчага камітэта па горадзе Мінску.
Сталічнае ўпраўленне ўзначаліць генерал-маёр юстыцыі Сяргей Паско, які вызвалены ад пасады начальніка ўпраўлення Следчага камітэта па Гомельскай вобласці. На гэту пасаду назначаны палкоўнік юстыцыі Сяргей Удовікаў.
Ратацыя праведзена і ў іншых рэгіянальных упраўленнях Следчага камітэта. Упраўленне па Віцебскай вобласці ўзначаліць генерал-маёр юстыцыі Павел Ігнатаў, які раней кіраваў упраўленнем Следчага камітэта па Мінскай вобласці.
Начальнікам упраўлення Следчага камітэта па Мінскай вобласці назначаны генерал-маёр юстыцыі Андрэй Ліс, які да гэтага часу кіраваў упраўленнем па Магілёўскай вобласці.
Генерал-маёр юстыцыі Уладзімір Шалухін назначаны начальнікам упраўлення Следчага камітэта па Магілёўскай вобласці. Раней ён узначальваў упраўленне па Віцебскай вобласці.
Прэв'ю: БЕЛТА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/gramadstva
[2] https://blr.belta.by/president/view/lukashenka-praveu-ratatsyju-u-kiraunitstve-sk-u-ablastsjah-i-minsku-82604-2019/
[3] https://zviazda.by/be/tags/sledchy-kamitet
[4] https://zviazda.by/be/tags/ukaz
[5] https://zviazda.by/be/tags/ratacyya
[6] https://zviazda.by/be/tags/upraulenne
[7] https://zviazda.by/be/tags/kadravyya-perastanouki