100slow
Першае эсэ для «Маладосці» я напісала недзе каля свайго 18–годдзя — часу сама– (–капання, –пошуку, –бічавання, –аналізу). Хацелася зразумець, хто я, але атрымлівалася так–сяк–накасяк, абы не па–людску. З кожным новым тэкстам, выплюхваючы страхі, спадзяванні, мары, уласцівыя юнацтву, я сталела ў «Маладосці», і, вельмі спадзяюся, хто–небудзь з аднагодкаў разам са мной. З часопісам я дзялілася сваім жыццём: вандроўкамі, сустрэчамі, жыццём у інтэрнаце, думкамі пра лёс. І вельмі важнай падзеяй у маім жыцці — вяртаннем да роднай мовы. Нават смешна цяпер чытаць той мой трохі наіўны тэкст пра цяжкасці спасціжэння свету па–беларуску. Але гэта было «першае слова» на беларускай ў маладосці для «Маладосці».
Ганна ВАРОНКА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/maladosc-2
[2] https://zviazda.by/be/tags/ganna-varonka