З 1 лістапада ў Нацыянальным аэрапорце Мінск падаражэла паслуга трансферу, аднак не на ўсе віды транспарту, паведамілі [1] агенцтву "Мінск-Навіны" ў прэс-службе сталічнага аэрапорта.
Кошт праезду на аўтамабілях Geely SС7, Geely Atlas, Geely Х7 і Volkswagen Touran цяпер складае 40 рублёў у любую кропку Мінска ці з Мінска ў аэрапорт.
Пры гэтым кошт на паездкі на аўто падвышанай камфортнасці Volkswagen Multivan і Geely GT пакінуты без зменаў і складае 40 руб. Паслуга трансферу на машыне Peugeot Boxer (17 пасадачных месцаў) таксама не змянілася - 120 руб.
У прэс-службе нагадваюць, што бясплатна паслугай трансферу ў аэрапорце могуць карыстацца ветэраны Вялікай Айчыннай вайны, інваліды па зроку I групы, дзеці-інваліды I групы, грамадзяне, якія перасоўваюцца на калясцы, і тыя, хто іх суправаджае. Пасажыры з дзецьмі да двух гадоў могуць скарыстацца зніжкай і бясплатна прадастаўленым дзіцячым крэслам у аўтамабілі.
Прэв'ю: avtopravo.guru
Спасылкі
[1] https://minsknews.by/v-naczionalnom-aeroportu-minsk-podorozhala-usluga-transfera/
[2] https://zviazda.by/be/tags/transfer
[3] https://zviazda.by/be/tags/nacyyanalny-aeraport-minsk-1
[4] https://zviazda.by/be/tags/aeraport