Ёсць у гэтым добрая сімвалічнасць — менавіта ў дні Памяці са сталічнага абеліска Перамогі, які цяпер рэстаўруюць, здымаюць завесу і рыштаванні. Праўда, работы спецыялістам яшчэ хопіць. Сяргей САЧОК — чаканшчык, зваршчык, будаўнік, цяпер займаецца рэстаўрацыяй бронзавых барэльефаў у ніжняй частцы абеліска. Майстар, які ўжо дваццаць гадоў працуе ў прадпрыемстве «Белрэстаўрацыя», другі раз бярэ ўдзел у аднаўленні помніка. На гэтым фота ён ачышчае і чаканіць барэльеф, створаны вядомым скульптарам, народным мастаком Беларусі Сяргеем Селіханавым. А на чарзе — барэльеф работы славутага Заіра Азгура.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/gramadstva
[2] https://zviazda.by/be/regiyony-0
[3] https://zviazda.by/be/tags/minsk
[4] https://zviazda.by/be/tags/ploshcha-peramogi