Графік работы многіх устаноў памяняецца ў сувязі з лістападаўскімі выхаднымі і святамі.
У прэс-службе Міністэрства аховы здароўя паведамілі, як зменіцца графік работы ў арганізацыях аховы здароўя ў гэтыя доўгія выхадныя.
Так, бальнічныя арганізацыі 7 лістапада будуць працаваць па графіку святочнага дня, 8 лістапада — па графіку звычайнага рабочага дня, 9 і 16 лістапада — па графіку суботы, 10 лістапада — выхаднога дня.
Амбулаторна-паліклінічныя ўстановы, арганізацыі пералівання крыві, медыцынскай тэхнікі, аптэкі і іншыя 7 лістапада будуць працаваць па графіку святочнага дня, 8 і 9 лістапада — як у суботу, 10 лістапада — па графіку выхаднога дня, 16 лістапада — рабочага дня.
* * *
У РУП «Белпошта» расказалі пра рэжым работы аб'ектаў паштовай сувязі 7 лістапада 2019 года.
У прыватнасці, згодна з паведамленнем прэс-службы ведамства, 7 лістапада будуць функцыянаваць толькі дзяжурныя аб'екты паштовай сувязі.
Больш падрабязна аб рэжыме работы аб'ектаў паштовай сувязі можна даведацца ў кантакт-цэнтры РУП «Белпошта» па нумары 154 і па нумарах: (МТС) +375 33 3000 154, (А1) +375 44 5900 154.
Святлана Бусько
Прэв'ю: yandex.by
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/svyatlana-busko
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/sacyyalnaya-padtrymka
[4] https://zviazda.by/be/tags/chas-pracy