Выбары членаў Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу сёмага склікання пройдуць сёння ў Беларусі, паведамляе БЕЛТА [1].
Галасаванне па зарэгістраваных ЦВК кандыдатах у сенатары пройдзе ў кожнай вобласці і Мінску на пасяджэннях дэпутатаў мясцовых Саветаў базавага ўзроўню, Мінгарсавета.
Савет Рэспублікі - палата тэрытарыяльнага прадстаўніцтва. Парадак яе фарміравання спалучае элементы выбарнасці і прызначэння. Па восем членаў абіраюцца ад кожнай вобласці і Мінска шляхам тайнага галасавання, яшчэ восем сенатараў прызначае Прэзідэнт. Усяго ў склад верхняй палаты парламента ўваходзіць 64 чалавекі. Амаль усе з іх працуюць на грамадскіх пачатках. Толькі старшыня Савета Рэспублікі, віцэ-спікер, старшыні пастаянных камісій з'яўляюцца вызваленымі работнікамі і атрымліваюць зарплату.
Вынікі выбараў ЦВК падвядзе 12 лістапада.
Прэв'ю: sputnik.by
Спасылкі
[1] http://belta.by
[2] https://zviazda.by/be/tags/savet-respubliki-nacyyanalnaga-shodu-respubliki-belarus
[3] https://zviazda.by/be/tags/vybary