Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 7 лістапада сустрэўся з саветнікам па нацыянальнай бяспецы ААЭ шэйхам Тахнунам бен Заідам аль-Нахаянам. Аб гэтым паведамілі [1] ў прэс-службе беларускага лідара.
На сустрэчы былі абмеркаваны ўжо рэалізуемыя і перспектыўныя сумесныя праекты, у тым ліку ў сферы штучнага інтэлекту, яго прымянення ў розных сферах. "Я перш за ўсё хачу вам падзякаваць за тую адкрытасць, якую вы праяўляеце ў ходзе майго візіту ў Эміраты. Не ва ўсім зразумелы, не ўсім зразумелы, нават яго актыўныя прапагандысты і распрацоўшчыкі не ведаюць, да чаго ён у рэшце рэшт прывядзе. Тым не менш, увесь свет рухаецца ў гэтым напрамку. І Эміраты інвесціруюць каласальныя сродкі ў развіццё штучнага інтэлекту", - адзначыў беларускі лідар.
Ён падкрэсліў, што прапанова азнаёміць беларускую дэлегацыю з узроўнем развіцця штучнага інтэлекту ў ААЭ заслугоўвае асаблівай павагі. "Таму што гэта сфера пакуль што даволі закрытая. Кожная краіна, калі яна займаецца штучным інтэлектам, скрывае вынікі гэтага тварэння адна ад адной. Вы праяўляеце найвышэйшую адкрытасць, і мы гэта вельмі цэнім", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.
Таксама былі абмеркаваны вынікі сустрэчы Аляксандра Лукашэнкі з наследным прынцам Абу-Дабі, намеснікам Вярхоўнага галоўнакамандуючага Узброенымі Сіламі ААЭ шэйхам Мухамедам бен Заідам аль-Нахаянам, якая адбылася 6 лістапада. Бакі адзначылі яе прадукцыйнасць і абсалютную нацэленасць на аператыўную рэалізацыю ўсіх намечаных планаў.
На заканчэнне Прэзідэнт падарыў шэйху Тахнуну бен Заіду аль-Нахаяну беларускія прысмакі і створаную па старадаўняй тэхналогіі копію Слуцкага пояса.
Спасылкі
[1] http://president.gov.by/ru/news_ru/view/vstrecha-s-sovetnikom-po-natsionalnoj-bezopasnosti-oae-shejxom-taxnunom-ben-zaidom-al-naxajjanom-22342/
[2] https://zviazda.by/be/tags/aliaksandr-luka%C5%A1enka
[3] https://zviazda.by/be/tags/aae