Сёння на УТБ "Жамчужына" ў якасці галоўнага трэнера камандзе быў прадстаўлены Юрый Вернідуб, а таксама яго памочнікі - Валерый Міхайленка, Аляксандр Ногін і Ігар Фокін, паведамляецца на сайце [1] клуба.
Адзначаецца, што ў сувязі з працэдурай атрымання дазволу на працу ў Беларусі Юрый Вернідуб не можа быць заяўлены на матч бліжэйшага тура вышэйшай лігі. Выконваць абавязкі галоўнага трэнера ў матчы са "Славіяй" будзе Сяргей Нікіфарэнка.
Мінулы трэнерскі штаб Сяргея Ташуева быў звольнены [2] ў панядзелак. Юрый Вернідуб быў два разы прызнаны трэнерам года ва Украіне (2016, 2018).
Спасылкі
[1] http://www.fcshakhter.by/article.asp?id=1542
[2] http://zviazda.by/be/news/20191104/1572860377-syargey-tashueu-pakinuu-pasadu-galounaga-trenera-fk-shahcyor-saligorsk
[3] https://zviazda.by/be/tags/shahcyor-saligorsk