Мадэльер Патрык-Луі Вітон памёр у Францыі ва ўзросце 68 гадоў. Інфармацыя аб яго смерці з'явілася на старонцы Louis Vuitton у Instagram.
"З глыбокім смуткам паведамляем пра смерць Патрыка-Луі Вітона. Усе нашы думкі звернутыя да яго сям'і, у прыватнасці да яго сыноў П'ера-Луі і Бенуа-Луі, якія працуюць побач з намі, а таксама да яго ўнукаў", - гаворыцца ў паведамленні дома моды.
Аб прычынах смерці мадэльера не паведамляецца.
Спасылкі
[1] https://www.instagram.com/p/B4hkBa0DcvL/?utm_source=ig_embed&utm_campaign=loading
[2] https://www.instagram.com/louisvuitton/?utm_source=ig_embed&utm_campaign=loading
[3] https://zviazda.by/be/tags/madeler