Колькасць апрацаваных Банкаўскім працэсінгавы цэнтрам бескантактных плацяжоў у студзені - верасні гэтага года вырасла ў 2,7 разы ў параўнанні з аналагічным перыядам 2018-га, паведамляе сайт [1] Банкаўскага працэсінгавага цэнтра.
"Рост колькасці безнаяўных аперацый сведчыць аб тым, што трымальнікі картак усведамляюць зручнасць і прастату разлікаў банкаўскімі карткамі і больш актыўна імі карыстаюцца. Гэтаму спрыяюць такія новыя сэрвісы, як Samsung Pay і Garmin Pay, укаранёныя Банкаўскім працэсінгавы цэнтрам сумесна з банкамі-кліентамі", - адзначаецца на сайце.
Па выніках студзеня - верасня адзначаецца стабільны рост фінансавых аперацый: у гэтым годзе штомесяц апрацоўваецца больш за 130 млн аперацый. Доля безнаяўных аперацый на сёння складае 88%. У пачатку гэтага года паказчык не перавышаў 86%.
Прэв'ю: pixabay.com
Спасылкі
[1] https://npc.by/about/news/oao-bankovskiy-protsessingovyy-tsentr-otmechaet-stabilnyy-rost-finansovykh-operatsiy-za-9-mesyatsev-/
[2] https://zviazda.by/be/tags/beskantaktavaya-aplata
[3] https://zviazda.by/be/tags/beskantaktnyya-kartki
[4] https://zviazda.by/be/tags/bankauski-pracesingavy-centr