У Гродне мясцовая жыхарка 1982 года нараджэння здзейснiла буйны крадзеж з крамы па вулiцы Дубко.
Грамадзянка, якая знаходзiцца ў сацыяльным водпуску па доглядзе дзiцяцi, была ў гiпермаркеце «Еўраопт». Жанчына з дзiцячай каляскай, у якой было дзiця, хадзiла па гандлёвых радах. Тавар клала як у адсекi каляскi, так i ў прадуктовы кошык. Потым на касе заплацiла за пакупкi з апошняга, а вось пра наяўнасць тавару ў калясцы не паведамiла. Як паведамляе аддзяленне iнфармацыi i грамадскiх сувязяў УУС Гродзенскага аблвыканкама, у вынiку падазраваная не расплацiлася за 29 найменняў на агульную суму 370 рублёў. Далёка грамадзянка сысцi не змагла i была затрыманая на выхадзе з крамы. Крымiнальная адказнасць за падобныя дзеяннi прадугледжана па артыкуле «Крадзеж».
Сяргей РАСОЛЬКА
Прэв'ю: lunyasha.ru
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/syargey-rasolka
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/tags/kradzezh