Намеснік старшыні Цэнтрвыбаркама Расіі Мікалай Булаеў сумесна з членамі камісіі Яўгеніяй Арловай, Сяргеем Сіроткіным і Валерыем Гальчанкам прымуць удзел у міжнародным назіранні на парламенцкіх выбарах у Беларусі, якія пройдуць 17 лістапада, піша [1] ТАСС са спасылкай на прэс-службу ЦВК РФ.
"Па запрашэнні старшыні ЦВК Беларусі Лідзіі Ярмошынай Беларусь наведаюць намеснік старшыні ЦВК Расіі Мікалай Булаеў і член ЦВК Расіі Яўгенія Арлова. Член ЦВК Расіі Сяргей Сіроткін прыме ўдзел у назіранні ў складзе місіі наглядальнікаў ад ШАС, член ЦВК Расіі Валерый Гальчанка ўзначаліць дэлегацыю ЦВК РФ у складзе місіі наглядальнікаў ад СНД", - гаворыцца ў паведамленні.
Выбары ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу пройдуць 17 лістапада. На 110 месцаў у палаце прэтэндуюць 560 кандыдатаў.
Прэв'ю: rosbalt.ru
Спасылкі
[1] https://tass.ru/politika/7101760
[2] https://zviazda.by/be/tags/vybary-2019