Як вынікае з нядаўна выдадзенай дырэктывы ЦК КПК і Дзяржсавета КНР, да 2022 года ўсе грамадзяне КНР змогуць карыстацца паслугамі традыцыйнай кітайскай медыцыны (ТКМ) у сваіх мікрараёнах, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн» [3].
Як паведамілі ў Кітайскай асацыяцыі традыцыйнай кітайскай медыцыны, па стане на канец 2018 года 98,5 працэнтаў цэнтраў медабслугоўвання ў мікрараёнах і 97 працэнтаў пасялковых бальніц у краіне пачалі прадастаўляць паслугі ТКМ, а таксама было заснавана звыш 60 тысяч устаноў кітайскай медыцыны з больш за 1,2 млн ложка-месцаў.
Як адзначаецца ў дырэктыве, паслугі ТКМ павінны быць даступныя ў Інтэрнэце, трэба стварыць базу дадзеных медыцынскіх запісаў і рэцэптаў і распрацаваць анлайн-бальніцы ТКМ, звязаныя з фізічнымі медыцынскімі ўстановамі. Будзе палепшана падрыхтоўка сельскіх урачоў традыцыйнай кітайскай медыцыны, адзначаецца ў дакуменце.
Прэв'ю: izkitaja.ru
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/u-svece
[2] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya-0
[3] http://russian.people.com.cn
[4] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya