Горад Цзынань (правінцыя Шаньдун, Усходні Кітай), вядомы як кітайскі «горад крыніц», перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн» [3].
Пісьменнік Лю Э апісваў горад у сваім рамане «Падарожжа Лао Цаня», напісаным у пачатку ХХ стагоддзя так: «У кожнай сям'і ёсць крыніца, каля кожнага дома ёсць вярба». Большасць крыніц знаходзяцца ў цэнтры Цзінаня і ўпадаюць у возера Дамінху (Дамін). Найбольш вядомая крыніца Баоту, згаданая яшчэ ў хроніцы Чуньцю, а таксама названая «крыніцай нумар адзін у Паднябеснай» цынскім імператарам Цяньлунам. Яе тэмпература на працягу ўсяго года складае 18 градусаў. Баоту акружана паркам з мноствам старажытных гістарычных збудаванняў і павільёнаў.
Вельмі прыгожа ў гэтых мясцінах глыбокай восенню. Рознакаляровая лістота стварае «гораду крыніц» адметны шарм.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/u-svece
[2] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya-0
[3] http://russian.people.com.cn
[4] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya