Кітайскі месяцаход «Юйту-2»(«Нефрытавы заяц-2») праехаў каля 320 метраў на адваротным баку Месяца для правядзення навуковага даследавання, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн» [3].
Як паведаміў Цэнтр месяцовых даследаванняў і касмічнай праграмы пры Кітайскім нацыянальным касмічным упраўленні, пасадачны модуль і месяцаход кітайскага зонда «Чан'э-4» завяршылі працу ў 11-ты месяцовы дзень, і перайшлі ў рэжым «сну» ў празмерна халодную месяцовую ноч. Месяцаход знаходзіцца ў 218 метрах на паўночны захад ад пасадкавага модуля.
Зонд «Чан'э-4» быў запушчаны 8 снежня мінулага года, ён здзейсніў мяккую пасадку на адваротным баку Месяца сёлета 3 студзеня.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/u-svece
[2] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya-0
[3] http://russian.people.com.cn
[4] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya