Чарговая сесія Парламенцкага сходу Саюза Беларусі і Расіі пройдзе ў Санкт-Пецярбургу 20-21 лістапада, паведамілі [1] БЕЛТА ў прэс-службе сходу.
"Дэпутаты разгледзяць праект дэкрэта Вышэйшага дзяржаўнага савета Саюзнай дзяржавы "Аб бюджэце Саюзнай дзяржавы на 2020 год" і справаздачу Савета Міністраў Саюзнай дзяржавы аб выкананні бюджэту Саюзнай дзяржавы за 2018 год, - адзначылі ў прэс-службе. - У час сесіі плануецца абмеркаванне перспектыў выкарыстання ў рамках Саюзнай дзяржавы патэнцыялу мадэльнай заканатворчасці, а таксама зацвярджэнне плана работы Парламенцкага сходу ў 2020 годзе".
Акрамя таго, у адпаведнасці з рашэннем, прынятым у час папярэдняй сесіі, дэпутаты разгледзяць пытанне аб заяве Парламенцкага сходу Саюза Беларусі і Расіі ў сувязі з 75-й гадавінай Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне.
Да ўдзелу ў рабоце сесіі запрошаны таксама кіраўнікі міністэрстваў і ведамстваў Беларусі і Расіі, прадстаўнікі Пастаяннага камітэта Саюзнай дзяржавы і пастаянных наглядальнікаў пры Парламенцкім сходзе.
Прэв'ю: minsknews.by
Спасылкі
[1] https://blr.belta.by/politics/view/sesija-parlamentskaga-shodu-projdze-u-sankt-petsjarburgu-20-21-listapada-82870-2019/
[2] https://zviazda.by/be/tags/sesiya-parlamenckaga-shodu
[3] https://zviazda.by/be/tags/parlament
[4] https://zviazda.by/be/tags/sayuznaya-dzyarzhava