Выстава дакументальнай фатаграфіі аб трагічнай гісторыі блакаднага Ленінграда працуе ў Віцебску, піша [1] БЕЛТА са спасылкай на Віцебскі цэнтр сучаснага мастацтва.
Экспазіцыя "Унутраная прастора вайны. Блакада Ленінграда ў фатаграфіях" падрыхтавана з фондаў Цэнтральнага дзяржаўнага архіва кінафотафонадакументаў Санкт-Пецярбурга. Аўтары здымкаў - вядомыя савецкія фатографы, якія працавалі на Тэлеграфнае Агенцтва Савецкага Саюза (ТАСС), сярод іх Усевалад Тарасевіч, Барыс Кудаяраў, фатографы ленінградскай прэсы часоў той вайны, напрыклад, бацька паэта Іосіфа Бродскага - Аляксандр Бродскі, а таксама невядомыя аўтары. Сярод фатаграфій ёсць добра знаёмыя, якія неаднаразова публікаваліся ў савецкі час. Ёсць і тыя, што былі рассакрэчаны толькі дваццаць гадоў таму. Некаторыя са здымкаў прадстаўленыя шырокай публіцы ўпершыню. У подпісах да многіх фатаграфій захаваны звесткі, якія публікаваліся разам са здымкамі ў гады вайны.
"150 архіўных фатаграфій трагічныя і празаічныя адначасова. Але памятаць гэту гісторыю мы абавязаны. Ведаць, што некаторыя людзі, на іх адлюстраваныя, усё ж такі выжылі. Не ўсе, але хаця б палавіна тых ленінградцаў, хто заставаўся ў горадзе 900 дзён у блакадзе", - падкрэслілі ва ўстанове культуры.
Азнаёміцца з выставай можна будзе па 9 снежня.
Прэв'ю: socratify.net
Спасылкі
[1] https://blr.belta.by/culture/view/fotavystava-u-vitsebsku-aznaemits-z-gistoryjaj-blakadnaga-leningrada-82887-2019/
[2] https://zviazda.by/be/tags/fotavystava
[3] https://zviazda.by/be/tags/vicebsk
[4] https://zviazda.by/be/tags/germaniya-0
[5] https://zviazda.by/be/tags/blakada-leningrada