Электронны кірмаш вакансій пройдзе ў Мінску і ўсіх абласцях Беларусі з 20 па 29 лістапада. Вакансіі будуць даступныя на сайце www.e-vacancy.by, паведамляе [1] агенцтва "Мінск-Навіны" са спасылкай на Міністэрства працы і сацыяльнай абароны.
Удзел у кірмашы прымуць 85 прадпрыемстваў і арганізацый.
- Электронны кірмаш вакансій дазваляе ў анлайн-рэжыме забяспечыць прамы і актыўны дыялог наймальніка і суіскальніка, якія тэрытарыяльна знаходзяцца ў розных месцах. Таксама можна перадаць непасрэдна прадстаўніку наймальніка сваё рэзюмэ і задаць пытанні, - растлумачылі ў міністэрстве.
Па завяршэнні кірмашу актуальныя вакансіі будуць даступныя на партале [2] службы занятасці.
Прэв'ю: zhenskoeschastie.com
Спасылкі
[1] https://minsknews.by/elektronnaya-yarmarka-vakansij-projdet-v-minske-v-noyabre/
[2] http://www.gsz.gov.by/
[3] https://zviazda.by/be/tags/praca
[4] https://zviazda.by/be/tags/pracadauca
[5] https://zviazda.by/be/tags/vakansiya
[6] https://zviazda.by/be/tags/ministerstva-pracy-i-sacyyalnay-abarony