За два дні датэрміновага галасавання на выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу сёмага склікання яўка выбаршчыкаў склала 11,51 працэнта. Такія даныя размешчаны на сайце ЦВК, паведамляе [1] БЕЛТА.
Паводле даных Цэнтрвыбаркама, у Брэсцкай вобласці прагаласавалі 10,58 працэнта выбаршчыкаў ад агульнай колькасці ўключаных у спісы па рэгіёне. У Віцебскай вобласці яўка склала 12,87 працэнта, Гомельскай - 12,41 працэнта, Гродзенскай - 10,08 працэнта.
У Мінскай вобласці на выбарчыя ўчасткі за два дні датэрміновага галасавання прыйшлі 11,72 працэнта выбаршчыкаў, у Магілёўскай - 11,97 працэнта, у Мінску - 10,92 працэнта.
Усяго ў спісы выбаршчыкаў уключаны амаль 6,9 млн чалавек.
Датэрміновае галасаванне на выбарах стартавала 12 лістапада і прадоўжыцца па 16 лістапада ўключна.
Прэв'ю: ria.ru
Спасылкі
[1] https://blr.belta.by/politics/view/jauka-vybarshchykau-za-dva-dni-daterminovaga-galasavannja-sklala-1151-pratsenta-82923-2019/
[2] https://zviazda.by/be/tags/vybary-2019