Аператыўнікі Першамайскага РУУС сталіцы ўстанавілі асобу мужчыны, які купіў у знаёмага вопратку за сувенірныя даляры, паведамілі [1] на сайце ведамства.
Мінчук звярнуўся ў міліцыю з просьбай прыцягнуць да адказнасці яго знаёмага, які расплаціўся з ім сувенірнымі грашыма. Ён распавёў праваахоўнікам, што напярэдадні ўвечары яны разам распівалі спіртныя напоі. Фігурант выказаў намер набыць новую вопратку, гаспадар жа кватэры прапанаваў яму выбраць што-небудзь з свайго гардэроба. Мужчына выбраў некалькі прадметаў адзення, за якія і расплаціўся сувенірнымі грашовымі сродкамі. Свае абноўкі фігурант ацаніў у 300 цацачных долараў.
Аператыўнікі правялі шэраг мерапрыемстваў, у выніку якіх вопратку, атрыманую незаконным шляхам, выявілі ў кватэры ў сужыцелькі фігуранта. А сам 39-гадовы непрацуючы мужчына знаходзіўся па месцы пастаяннай рэгістрацыі ў Гродзенскай вобласці.
Матэрыялы праверкі па дадзеным факце перададзеныя ў Першамайскі (г. Мінска) РАСК Рэспублікі Беларусь для дачы прававой ацэнкі дзеянням фігуранта.
Прэв'ю: financialfitnessleader.com
Спасылкі
[1] https://minsk.mvd.gov.by/ru/news/2301
[2] https://zviazda.by/be/tags/zdarenni
[3] https://zviazda.by/be/tags/suvenirnyya-groshy
[4] https://zviazda.by/be/tags/kradzezh