Дзевяцігадовы вундэркінд з Нідэрландаў Ларан Сіманс ў хуткім часе атрымае дыплом прэстыжнага Тэхнічнага універсітэта Эйндховена, піша [1] ont.by са спасылкай на Spiegel.
IQ юнага генія - 145 (сярэдні каэфіцыент інтэлекту роўны 100). У яго дзіўная фатаграфічная памяць. Любімы прадмет Ларана - матэматыка.
Атэстат аб сярэдняй адукацыі Ларан атрымаў год таму. Ён вывучыў шасцігадовую школьную праграму сярэдніх і старэйшых класаў за паўтара года і пасля вакацый стаў студэнтам універсітэта, паступіўшы на факультэт электратэхнікі. За 1,5 гады дзіця засвоіў шасцігадовую праграму Алабамскага ўніверсітэта.
У будучыні Ларан плануе стаць кардыяхірургам і вынайсці сродак, які падоўжыць чалавечае жыццё. Яшчэ ў школьныя гады Ларан праслухаў курс медыцынскага факультэта Універсітэта Амстэрдама.
Ларан Сіманс можа пабіць рэкорд амерыканца Майкла Кэрні, які з'яўляецца самым юным ўладальнікам дыплома аб вышэйшай адукацыі. Кэрні скончыў Алабамскі універсітэт у 10 гадоў.
Спасылкі
[1] https://ont.by/news/iq-145-v-niderlandah-devyatiletnij-malchik-stal-studentom
[2] https://www.instagram.com/p/B2jXvMRilIE/?utm_source=ig_embed&utm_campaign=loading
[3] https://zviazda.by/be/tags/vunderkind
[4] https://zviazda.by/be/tags/hlopchyk
[5] https://zviazda.by/be/tags/niderlandy