Жыхар вёскі Яцкавічы Брэсцкага раёна прыйшоў у госці да аднавяскоўца, свайго хроснага бацькі. У мужчыны ёсць некаторыя праблемы са здароўем, таму хроснік перыядычна дапамагае яму, пасля чаго просіць грошы за паслугі.
На гэты раз гаспадар дома папрасіў памочніка схадзіць у краму за прадуктамі і даў яму трохі грошай. Вясковец выканаў просьбу, пасля чаго мужчыны селі вячэраць. Не абыйшлося і без спіртных напояў. Улавіўшы момант, калі гаспадар дома страціў пільнасць, “сваяк” прысвоіў 100 рублёў і пайшоў дадому.
Як паведамілі ва УУС Брэсцкага аблвыканкама, перад сном мужчына вырашыў пералічыць зберажэнні і выявіў нястачу, пра што паведаміў у міліцыю. Падазрэнне ў здзяйсненні крадзяжу пала на нядаўняга госця пацярпелага. Пасля затрымання 29-гадовы вясковец прызнаўся супрацоўнікам крымінальнага вышуку ў зробленым і распавёў, што 40 рублёў ужо паспеў выдаткаваць.
Сяргей РАСОЛЬКА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/groshy
[2] https://zviazda.by/be/tags/kradzezh
[3] https://zviazda.by/be/tags/brescki-rayon