Дырэктар Парку высокіх тэхналогій Усевалад Янчэўскі і губернатар Брэсцкай вобласці Анатоль Ліс адкрылі сёння новы STEM-цэнтр у сярэдняй школе нумар 1 горада Драгічына, паведамляе Мінінфарм [3].
Гэта камп'ютарны клас, абсталяваны па апошнім слове тэхнікі, дзе школьнікі будуць займацца праграмаваннем, робататэхнікай, 3D-мадэляваннем і інжынернай творчасцю.
Як адзначыў дырэктар ПВТ Усевалад Янчэўскі, Парк высокіх тэхналогій рэалізуе сёння дзясяткі праектаў па падтрымцы таленавітай моладзі ў рэгіёнах Беларусі.
Толькі ў Брэсцкай вобласці гэта ўжо сёмы STEM-цэнтр, абсталяваны пры фінансавай падтрымцы беларускіх ІТ-кампаній.
Фота БЕЛТА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/gramadstva
[2] https://zviazda.by/be/adukacyya
[3] http://mininform.gov.by/news/all/segodnya-otkrylsya-novyy-stem-tsentr/
[4] https://zviazda.by/be/tags/stem-adukacyya