У Беларусі плануюць абнавіць нормы ацэнкі ведаў школьнікаў. Пры выстаўленні адзнак будуць улічваць, як школьнік умее працаваць з інфармацыяй і прымяняць веды на практыцы.
Дырэктар Нацыянальнага інстытута адукацыі Валянціна Гінчук адзначыла, што пілотны эксперымент ўжо запушчаны ў некаторых школах Мінска і рэгіёнаў.
Яна заўважыла, што паколькі з 2015 года дзеці вучацца па новых навучальных праграмах з акцэнтам на фарміраванне ўмення прымяняць веды на практыцы, то і нормы ацэнкі ведаў прыйшлося прывесці ў адпаведнасць з гэтымі праграмамі, паведамляе агентства [1] "Мінск-Навіны".
Дырэктар падкрэсліла, што згодна з абноўленым нормам, педагог зможа ацаніць у тым ліку і ўменне дзіцяці вучыцца працаваць з рознымі крыніцамі інфармацыі.
Ці будуць абнаўляцца метады праверкі ведаў? Па словах Валянціны Гінчук, канчатковае рашэнне залежыць ад вынікаў эксперыментаў.
Спасылкі
[1] https://minsknews.by/v-belarusi-pri-vystavlenii-otmetok-uchtut-kak-shkolnik-umeet-rabotat-s-informacziej-i-primenyat-znaniya-v-zhizni/
[2] https://zviazda.by/be/tags/adznaki-u-shkole
[3] https://zviazda.by/be/tags/shkolnaya-adznaka