Галоўную ёлку краіны ўсталююць у Мінску на Кастрычніцкай плошчы 15 лістапада, піша [1] агенцтва "Мінск-Навіны" са спасылкай на прэс-службу Мінгарвыканкама.
Работы па ўстаноўцы галоўнай навагодняй прыгажуні рэспублікі і самай высокай у сталіцы (30 м) пачнуцца пасля поўдня.
Сталіцу ў святы ўпрыгожаць 29 ёлак, а каля ратушы з'явіцца ўвасабленне новай канцэпцыі - дрэва з ажурнымі святлодыёднымі шарамі.
Устаноўку навагодніх дрэў і святочнае афармленне горада плануецца завяршыць да 14 снежня.
Прэв'ю: rg.ru
Спасылкі
[1] https://minsknews.by/glavnuyu-elku-strany-ustanovyat-15-noyabrya-na-oktyabrskoj-ploshhadi/
[2] https://zviazda.by/be/tags/elka
[3] https://zviazda.by/be/tags/galounaya-navagodnyaya-yolka
[4] https://zviazda.by/be/tags/novy-god