На выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу сёмага склікання акрэдытавана самая вялікая колькасць міжнародных назіральнікаў за апошнія 10 гадоў, заявіла старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына падчас сустрэчы з прадстаўнікамі місіі назіральнікаў ад СНД, перадае [1] БЕЛТА.
"На сённяшні дзень 1032 міжнародных назіральніка працуюць на парламенцкіх выбарах. Самая вялікая місія назіральнікаў ад СНД - 475 чалавек, - сказала Лідзія Ярмошына. - Я думаю, што нічога не схаваецца ад вачэй назіральнікаў".
Па словах старшыні ЦВК, на сённяшні дзень таксама ўжо акрэдытавана 28 тыс. нацыянальных назіральнікаў. "Думаю, што заўтра гэта колькасць павялічыцца. Таму што традыцыйна ў нас каля 40 тыс. нацыянальных назіральнікаў працуюць на выбарах", - адзначыла яна.
Прэв'ю: kp.ua
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/politics/view/ermoshina-na-vyborah-v-parlament-akkreditovano-rekordnoe-kolichestvo-mezhdunarodnyh-nabljudatelej-369335-2019/
[2] https://zviazda.by/be/tags/vybary-2019