Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка мае намер наведаць Латвію ў першым-другім квартале 2020 года. Пра гэта ён заявіў, адказваючы на пытанні журналістаў пасля галасавання на выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў, інфармуе БЕЛТА [1].
Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што цяпер ідзе актыўная падрыхтоўка да візіту, і ён вельмі чакае магчымасці наведаць Латвію. Але паездка павінна быць добра прапрацавана, прынесці карысць, таму неабходна час для падрыхтоўкі.
"Я бачу імкненне латвійскіх уладаў і грамадства да таго, каб прыняць з візітам Прэзідэнта Беларусі як прадстаўніка беларускага народа. Я гэта бачу і вельмі цаню, мы цяпер інтэнсіўна працуем над гэтым пытаннем. Думаю, што на працягу першага квартала - пачатку другога мы будзем гатовыя да гэтага. Я з вялікім задавальненнем чакаю гэтага візіту, прыеду да сваіх блізкіх суседзяў. Гэта наш сяброўскі, братэрскі народ, з якім мы жылі ў адной дзяржаве і заўсёды ладзім", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.
Спасылкі
[1] http://zviazda.by/be/news/20191117/1573965972-syonnya-asnouny-dzen-galasavannya-na-vybarah-u-parlament-abnaulyaecca
[2] https://zviazda.by/be/tags/aliaksandr-luka%C5%A1enka
[3] https://zviazda.by/be/tags/latviya