Намеснік прэм’ер-міністра Ігар Ляшэнка патлумачыў журналістам, чаму ён уважліва вывучае біяграфіі і праграмы кандыдатаў у дэпутаты перад галасаваннем [4].
«Калі працую ва ўрадзе, то разумею, якую масу нарматыўна-прававых актаў прыходзіцца прымаць апошнім часам. За ўсю гісторыю парламента было прынятае 2200 заканадаўчых актаў, за час работы парламента шостага склікання — 250 нарматыўна-прававых актаў, 130 з іх інтэгруюць Беларусь у міжнародныя прававыя сістэмы, — сказаў ён. — Натуральна, мой выбар у бок прафесіяналізму, бо ўсе памылкі пры заканатворчай дзейнасці потым уплываюць на эканамічныя ўмовы ў нашай краіне».
Ад новага складу парламента віцэ-прэм’ер чакае больш дасканалай дзейнасці. «Лічу, што шостае скліканне адпрацавала вельмі прафесійна, і калі прыйдуць людзі з больш новымі ведамі, будзе яшчэ лепш. Мы бачым, што трэба і далей паляпшаць эканамічнае асяроддзе, рэйтынгі краіны, таму гэта павінны быць разумныя людзі, якія звязаныя з рэальным жыццём і якія разумеюць, як гэта пакласці на нарматыўна-прававую базу», — дадаў Ігар Ляшэнка.
Вольга МЯДЗВЕДЗЕВА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/volga-myadzvedzeva
[2] https://zviazda.by/be/palityka
[3] https://zviazda.by/be/parlament
[4] http://zviazda.by/be/news/20191117/1573965972-syonnya-asnouny-dzen-galasavannya-na-vybarah-u-parlament-abnaulyaecca
[5] https://zviazda.by/be/tags/vybary-2019
[6] https://zviazda.by/be/tags/igar-lyashenka