Выбары дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Беларусі сёмага склікання адбыліся па 109 з 110 акругаў. Пра гэта сёння журналістам паведаміла старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына, перадае [1] БелТА.
"Выбары ў Беларусі ўжо адбыліся па 109 выбарчых акругах. Толькі адзін, Гродзенскай цэнтральнай, не дацягвае некалькі працэнтаў да 50", - сказала Лідзія Ярмошына.
Яўка выбаршчыкаў на 18:00 склала 70,72%.
У Брэсцкай вобласці прагаласавалі 69,33% выбаршчыкаў ад агульнай колькасці ўключаных у спісы. У Віцебскай вобласці ўчасткі для галасавання наведалі 76,32% выбаршчыкаў, у Гомельскай - 74,18%, у Гродзенскай - 72,36%. У Мінскай вобласці яўка склала 71,9%, у Магілёўскай - 77,63%, у Мінску - 58,76% .
Прэв'ю: БелТА
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/politics/view/parlamentskie-vybory-v-belarusi-sostojalis-po-109-okrugam-369559-2019/
[2] https://zviazda.by/be/tags/vybary-2019